Слова тыдня - "Лялька"

12.11.2026

Працягваем працу над праектам "Слова тыдня". Зараз гэта слова - Лялька.


Мая лялька

 
Еўдакія Лось
 
Ляльцы хочацца катлеткі —
Я катлетку ёй даю.
I зімою, і улетку
Чаем я яе паю.
Чышчу ляльцы чаравікі,
Мыю белы фартушок,
Бант завязваю вялікі,
Што як жоўты матылёк.
Я вучу яе смяяцца,
Маляваць і размаўляць,
З мамай раніцай вітацца,
З кошкай Муркай сябраваць.

 

 

 

поделиться в: