Працягваем працу над праектам "Слова тыдня". Зараз гэта слова - Цягнік.
Уладзімер Гардзейка
Верш Цягнік
Ідзе цягнік праз БеларусьІ я у цягніку тым еду,З сабой ці з кім – не разбярусьВяду бясконцую бяседу
Нашто мы едзем, і куды,І хто сядзіць у лакаматыве,Мінаюць вёрсты і гадыЎ маім лунаючы матыве