Слова тыдня - "Калыханка"

29.10.2026

Працягваем працу над праектам "Слова тыдня". Зараз гэта слова - КАЛЫХАНКА.

Словы песні "Доўгі дзень" напісаў Генадзь Бураўкін, а музыку Васіль Раінчык. Песня пакахалася малым за сваю меладычнасць, прыгажосць беларускай мовы і сапраўды заспакаяльны матыў.

«Гушкі»
— старадаўняя беларуская народная калыханка пра мяккае калыханне і спакой прыроды.

Гушки-гушки, прылятелi птушки
Селi на варотах у чырвоных ботах

Сталi сакатацi: "Что сыночку датi?
Ці гароху троху,
Ці ячменю жменю...

Ці гароху троху,
Ці ячменю жменю
Ці аўса паў каўша...


"Калыханка" ад вядомага ансамбля "Песняры". У свой час словы гэтай беларускай калыханкі спявалі далёка за межамі самой Беларусі. 

Баю-баю, люлi-люлi…
Гэта песенка матулi.
Закрывайце, дзеткi, вочы,
Добрай ночы, добрай…
Добрай ночы, добрай ночы.

Спiць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка.
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.

Дзед-баюн не спачывае,
Калыханку дзеткам бае.
Засынайце, калi ласка,
Вам прыснiцца ў ночы…
Вам прыснiцца ў ночы казка.

Спiць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка.
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.

 

поделиться в: