Працягваем працу над праектам "Слова тыдня". Зараз гэта слова - ДОЖДЖ.
Тадзіяна Кляшторная
Дожджык часты сыпаў, ліў —
Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць
I караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў —
Дождж адразу перастаў.
Напужаўся, мабыць, ён,
Як убачыў парасон.








