Дзень беларускага пісьменства і друку

08.09.2025

Дзень беларускага пісьменства і друку — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня.
Задума свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны.
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, ствараў фундамент беларускай адукацыі і пісьменства, закладваў аснову кнігадрукавання, упрыгожваў сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.
У гэты дзень для выхаванцаў прайшло мерапрыемства, на якім выхавальнікі дашкольнай адукацыі нагадалі выхаванцам пра дзіцячых беларускіх аўтараў і, вядома ж, пра беларускі фальклор.

Музыкальные руководители Терновых Д.А., Островская Т.В.

поделиться в: