Ой, ладачкі-ладкі, надыйшлі Калядкі...
Дзе каза ходзiць – там жыта родзiць.
Дзе каза хвастом – там жыта кустом.
Дзе каза нагою – там жыта капною.
Дзе каза рогам – там жыта стогам.
Па народных прыкметах, адна з галоўных умоў дабрабыту на ўвесь будучы год – добра павесяліцца на Каляды.
У Калядныя вечары ўладкоўваліся святочныя гулянні - па дварах хадзілі натоўпы пераапранутых, спявалі велічальныя песні, у якіх славілі гаспадароў, жадалі ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Усе з нецярпеннем чакалі прыходу калядоўшчыкаў з іх калядкамі. Людзі верылі, што да каго яны зойдуць, той двор у новым годзе ўдачлівы будзе, з дастаткам і прыбыткам.
Вось і ў нашай установе дашкольнай адукацыі 10 студзеня прайшлі калядкі. Калядныя гулянні ў дзяцячай установе дазваляюць выхаванцам дакрануцца да духоўнай спадчыны.
Добры эмацыйны настрой падарылі нашы героі. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, спявалі песні. Свята адбылося вясёлым, шумным і відовішчным. Дзякуючы гульням ды жартам калядоўшчыкі не засталіся без пачастункаў.
Арганізавалі і правялі гэтае мерапрыемства музычныя кіраўнікі сумесна з педагогамі. Выхаванцы былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі.
 (1).jpg)







