Беларускамоўны дзень

«Слова тыдня»  — праект реалізуецца ў мэтах якастнай рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі (адукацыйная галіна «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», "Мастацкая літаратура" і інш), а таксама захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміровання ў выхаванцаў установ дашкольнай адукацыі ўстойлівага інтарэсу да роднага слова. 

У межах адной тэмы тыдня выбіраецца некалькі ўзаемазвязаных слоў, каб словы не вывучаліся ізалявана, а выкарыстоўваліся ў розных маўленчых сітуацыях і ўзаемадапаўнялі адно другое. Пры тлумачэнні значэння слоў прапануецца інфармацыя, даступная для разумення дзецям дашкольнага ўзросту. Перад тым як замацоўваць слова, абмяркоўваецца з дзецьмі, што яно значыць, у якіх сітуацыях яго дарэчы выкарыстоўваць, каб пазбегнуць механічнага завучвання.

Для замацавання слоў тыдня штодзённа выкарыстоўвайце віды дзіцячай дзейнасці, напрыклад:

Выяўленчая дзейнасць, лепка, аплікацыя, канструяванне з прагаворваннем дзеянняў і назваў дэталяў, выкарыстоўваючы мэтавыя словы, успрыманне мастацкай літаратуры і развіццё маўлення, гульнёвая дзейнасць, дыдактычныя гульні, сюжэтна-ролевыя гульні, пальчыкавыя і рухомыя гульні з маўленчым суправаджэннем, дзе ключавое слова паўтараецца ў тэксце.

Сістэматызаваныя вынікі дзейнасці выхаванцаў (выставы, альбомы, макеты, фота- і відэасправаздачы і інш.) штотыднёвых акцый «Слова тыдня» могуць аб'ядноўвацца ў праекты і адлюстроўваць, як дзеці засвойваюць мову.

    

     

    

 

 

  


      

  

 

Паважаныя бацькі, 
кожны чацвер мы размаўляем з дзеткамі на беларускай мове.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі
па-беларуску!


Беларускамоўны дзень

Фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай дазваляе беларускамоўны дзень, які ў нашай дашкольнай установе арганізуецца кожны чацвер. 

Просім вас у гэты дзень размаўляць з дзецьмі і дарослымі на беларускай мове!!!

Кожны чалавек  ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага  узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні. Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай у асноўным па крытэрыі ідэнтыфікацыі, Н.С.Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць  мэтанакіраванае навучанне дзяцей  беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

"Развіццё маўлення і маўленчых зносін з’яўляецца адной з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах дзіцячага сада. Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялістычнай сітуацыі руска-беларускага двухмоўя. Справа не толькі ў генетычнай роднасці, а ў гранічнай блізасці сістэм беларускай і рускай моў, якая выпрацавалася на базе генетычнага падабенства ў выніку шзаемных уплываў і паралельнага развіцця некаторых элементаў.

Для большасці дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, маюць зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’ўляецца руская мова. Нажаль, беларуская мова, да якой дзеці далучаюцца хаця і даволі рана, выступае для іх як другая.

Мэтай маўленчага развіцця дашкольнікаў ў Беларусі можна лічыць выхаванне ў дзіцяці любові і павагі як да беларускай, так і да рускай моў, развіццё моўнай здольнасці дзіцяці – фарміравання чуцця абедзвух моў, ўмення карыстацца дзвюма мовамі: разумець пачутае і самастойна выказваць уласныя думкі, пачуцці і жаданні.

Значнай праблемай навучання дашкольнікаў блізкароднаснай мове выступае забяспячэнне іх станоўчай матывацыяй зносін на гэтай мове. Найбольшую ўнутраную актыўнасць ў дзяцей выклікае гульняваная дзейнасць пры фарміраванні маўленчай дзейнасці на другой мове.

Такім чынам, авалоданне беларускімі дзецьмі багаццямі беларускай мовы складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Засваенне разам з беларускай рускай мовы – гэта авалоданне багацейшай крыніцай ведаў, сродак больш глыбокага рознабаковага развіцця дзіцяці". Н.С.Старжынская

поделиться в: